ЕС публікуе практычныя тлумачэнні адносна абмежаванняў на экспарт у Расію і Беларусь

ЕС публікуе практычныя тлумачэнні адносна абмежаванняў на экспарт у Расію і Беларусь

22 сакавіка, 2022

Еўрапейская камісія апублікавала спіс часта задаваных пытанняў (FAQs) адносна абмежаванняў на экспарт, што тычацца тавараў падвойнага прызначэння і перадавых тэхналогіяў.

Гэтыя тлумачэнні прызначаныя экспарцёрам і нацыянальным кампетэнтным органам пры выкананні абмежаванняў на экспарт, уведзеных ЕС пасля нападу Расіі на Украіну.

“Часта задаваныя пытанні” будуць абнаўляцца, каб улічваць новыя санкцыйныя захады, звязаныя з гандлем.

25 лютага ЕС ўвёў яшчэ большыя абмежаванні на экспарт для тавараў падвойнага прызначэння ў Расію – у спіс патрапілі тавары для цывільных карыстальнікаў і жытку. Апроч таго, таксама забаронены экспарт перадавых тэхналагічных тавараў у такіх галінах, як электроніка, кампутарная тэхніка, тэлекамунікацыі і інфармацыйная бяспека, датчыкі і лазеры, а таксама марская тэхніка. Новыя палажэнні прадугледжваюць адзінкавыя выключэнні і адступленні ў шэрагу акрэсленых сітуацыяў, якія далей апісваюцца ў дадзеным дакуменце.

2 сакавіка Рада прыняла аналагічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Размова ідзе пра абмежаванні на экспарт тавараў і тэхналогіяў двайнога прызначэння, а таксама некаторых тавараў і тэхналогіяў, якія могуць садзейнічаць развіццю Беларусі ў ваеннай, тэхналагічнай, абароннай сферы і ў сферы бяспекі, а таксама абмежаванні на прадстаўленне спадарожных паслугаў, дублюючы санкцыі, накладзеныя на Расію.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,