ЕС прыпыняе Horizon Europe ў Расіі і трансгранічнае і транснацыянальнае супрацоўніцтва з Масквой і Мінскам
7 сакавіка, 2022

ЕС прыпыняе Horizon Europe ў Расіі і трансгранічнае і транснацыянальнае супрацоўніцтва з Масквой і Мінскам


У вынiку расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны Еўрапейская камісія прыпыніла супрацоўніцтва з Расіяй і яе саюзнікам Беларуссю ў шэрагу сумесных праграмаў. 

4 сакавіка Камісія прыпыніла супрацоўніцтва з абедзвюма краінамі ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага інструмента суседства (ENI CBC), якая падтрымлівае ўстойлівае развіццё ўздоўж знешніх межаў ЕС, а таксама ў рамках праграмы Interreg для рэгіёну Балтыйскага мора.

Прыпыненне ўступае ў сілу неадкладна і закранае дзевяць праграмаў ENI CBC. Ніякіх далейшых плацяжоў у Расію ці Беларусь у рамках гэтых праграмаў праводзіцца не будзе.

У той жа час Еўрапейская камісія ў тэрміновым парадку вывучае магчымасці пашырэння існуючых праграмаў трансгранічнага супрацоўніцтва паміж краінамі ЕС (Польшчай, Венгрыяй, Румыніяй, Славакіяй) і Украінай, а таксама ўдзелу Украіны ў праграме ENI CBC у басейне Чорнага мора і Транснацыянальнай праграме Interreg на Дунаі.

Еўрапейская камісія таксама прыняла рашэнне прыпыніць супрацоўніцтва з расійскімі арганізацыямі ў сферы даследаванняў, навукі і інавацыяў. Камісія не будзе заключаць ніякіх новых кантрактаў або якіх-небудзь новых пагадненняў з расійскімі арганізацыямі ў рамках праграмы Horizon Europe. Акрамя таго, Камісія прыпыняе плацяжы расійскім арганізацыям па дзейных кантрактах. Усе бягучыя праекты, у якіх удзельнічаюць расійскія даследчыя арганізацыі, пераглядаюцца як у рамках Horizon Europe, так і ў рамках Horizon 2020, папярэдняй праграмы ЕС па даследаваннях і інавацыях.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Праграма трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага інструмента суседства 



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,