ЕС павялічвае падтрымку беларускага народу пакетам у памеры 30 мільёнаў еўра
14 снежня, 2021

ЕС павялічвае падтрымку беларускага народу пакетам у памеры 30 мільёнаў еўра


Еўрапейская камісія  выдзяляе дадатковыя 30 мільёнаў еўра, каб павялічыць падтрымку народу Беларусі. Новае фінансаванне дапоўніць і пашырыць ужо існуючую падтрымку з боку ЕС, скіраваную на моладзь, незалежныя СМІ, малыя і сярэднія прадпрыемствы ў выгнанні і сферу культуры.

Павялічаная дапамога будзе скіраваная на ключавыя прыярытэтныя сферы, а менавіта:

●        Незалежныя СМІ (праз тэхнічную дапамогу і навучанне, а таксама стварэнне донарскай каардынацыйнай структуры).

●        Кантакты паміж людзьмі, асабліва сярод моладзі, прафесарска-выкладчыцкага складу і спецыялістаў (магчымасці для міжнароднай мабільнасці і працяг падтрымкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту).

●        Прадпрымальнікі і МСП у выгнанні (у тым ліку з дапамогай прадстаўлення кансалтынгавых паслугаў).

●        Ініцыятывы ў сферы культуры і мастацтва (гранты на ініцыятывы ў сферы культуры і мастацтва, а таксама на павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў у сферы мастацтва як у Беларусі, так для беларускіх артыстаў за мяжой).

Пасля фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе і беспрэцэдэнтнай хвалі рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці з боку рэжыму Лукашэнкі, у суме з новымі сродкамі агульная дапамога ЕС народу Беларусі наблізіцца да 65 мільёнаў еўра.

“ЕС падтрымлівае народ Беларусі ў яго змаганні за свабоду і дэмакратыю”, – заявіла Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен. “Імкненне беларускага народу да свабоды – крыніца натхнення для ўсіх нас”.

12 снежня вышэйшыя службовыя асобы ЕС сустрэліся ў Бруселі з групай прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі, у тым ліку прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцамі і незалежных СМІ ў Бруселі. Сустрэча адбылася напярэдадні саміту Усходняга партнёрства, запланаванага на сераду.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

ЕС прыняў новы пакет санкцый супраць рэжыму ў Беларусі

ЕС выдзеліць 3 мільярды еўра, як толькі Беларусь ступіць на шлях пераходу да дэмакратыі



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,