ЕС павялічвае гуманітарную дапамогу Украіне
2 сакавіка, 2022

ЕС павялічвае гуманітарную дапамогу Украіне


Еўрапейская камісія абвясціла, што з прычыны пагаршэння гуманітарнай сітуацыі ва Украіне, яна павялічыць гуманітарную дапамогу краіне і суседнім з ёй дзяржавам, якія вымушаныя прымаць украінскіх бежанцаў.

Камісія выдзеліць дадатковыя 90 млн еўра на праграмы надзвычайнай дапамогі грамадзянскаму насельніцтву, якое пацярпела ад вайны ва Украіне, у рамках адказу на заклік ААН пра неадкладную дапамогу. Фінансаванне дапаможа людзям унутры Украіны і Малдове. Новы пакет гуманітарнай дапамогі ЕС забяспечыць іх ежай, вадой, медыцынскай дапамогай, жыллём і прадметамі першай неабходнасці.

Камісія таксама каардынуе дастаўку матэрыяльнай дапамогі ва Украіну праз Механізм грамадзянскай абароны ЕС. Сваю падтрымку прапанавалі 20 дзяржаваў-членаў ЕС: Аўстрыя, Бельгія, Харватыя, Данія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Італія, Ірландыя, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія, Іспанія, Швецыя і Нідэрланды. Яна складаецца з 8 млн прадметаў першай медыцынскай дапамогі і грамадзянскай абароны. Пазаўчора ў Кіеў прыбыла першая фура са Славеніі.

Малдова запусціла Механізм падтрымкі ўкраінцаў, якія прыбываюць у гэтую краіну. Аўстрыя, Францыя і Нідэрланды ўжо прапанавалі Малдове неадкладную падтрымку, у прыватнасці прадметы для жылля і медыцынскую дапамогу.

Еўрапейскі камісар па крызісным кіраванні Янэз Ленарчыч заявіў: “Грамадзянскія асобы плацяць самую высокую цану за незаконную ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны. Вайна можа спрычыніцца да перамяшчэння мільёнаў украінцаў, што прывядзе да рэзкага росту гуманітарных патрэбаў. Як унутры Украіны, так і ў суседніх краінах, дзе ўкраінцы шукаюць бяспекі”.

Тым часам еўракамісар па ўнутраных справах ільва Ёхансан пазаўчора наведала Румынію, а ўчора – Славакію, каб ацаніць сітуацыю з бежанцамі на месцах і скаардынаваць дапамогу для іх. Учора раніцай камісар Ёхансан наведала перасоўны лагер бежанцаў на памежным пункце Сірэт паміж Украінай і Румыніяй.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Еўракамісар Ёхансан у Румыніі і Славакіі



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,