ЕС асуджае прызнанне Расіяй двух сепаратысцкіх тэрыторыяў Украіны

ЕС асуджае прызнанне Расіяй двух сепаратысцкіх тэрыторыяў Украіны

Люты 23, 2022

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль самым рашучым чынам асудзілі рашэнне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прызнаць непадкантрольныя ураду Украіны раёны Данецкай і Луганскай абласцей незалежнымі ўтварэннямі. Пуцін зрабіў сваю заяву ўвечары 21 лютага.

Гэты крок з’яўляецца абуральным парушэннем міжнароднага права, а таксама Мінскіх пагадненняў. У адказ ЕС увядзе санкцыі супраць тых, хто датычны да гэтага незаконнага акта”,- гаворыцца ў іх агульнай дэкларацыі, апублікаванай учора ўвечары.

Фон дэр Ляен і Мішэль пацвердзілі нязменную падтрымку ЕС незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах.

Пазней Шарль Мішэль правёў  з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскі, каб выказаць поўную салідарнасць ЕС з Украінай, у той час як Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль абмеркаваў далейшыя крокі з міністрам замежных справаў Украіны Дмытром Кулебам.

Указы прэзідэнта Пуціна аб накіраванні так званай міратворчай місіі ў так званыя Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі з’яўляюцца яшчэ адной прамой агрэсіяй супраць Украіны, парушэннем яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту“, – напісаў Жазэп Барэль у Twitter.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,