ЕБРР бестэрмінова прыпыняе доступ Расіі і Беларусі да фінансавання і экспертызы ЕБРР
2 сакавіка, 2022

ЕБРР бестэрмінова прыпыняе доступ Расіі і Беларусі да фінансавання і экспертызы ЕБРР


Рада дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) пагадзілася з прапановай кіраўніцтва зрабіць крокі ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну.

Большасць прагаласавала за тое, каб папрасіць кіраўнікоў Банка ўхваліць рашучыя дзеянні як супраць Расіі, так і супраць Беларусі. У выпадку ухвалы кіраўнікамі доступ Расіі і Беларусі да фінансаў і экспертных ведаў ЕБРР будзе прыпынены на нявызначаны тэрмін. У кіраўнікоў будзе трыццаць дзён, каб прагаласаваць за гэтую рэзалюцыю.

ЕБРР у супрацоўніцтве са сваімі партнёрамі таксама разглядае магчымасць дадатковага пакету экстранага фінансавання для рэгіёна. Сюды можа ўвайсцi падтрымка ліквіднасці для прыватнага і дзяржаўнага сектараў, а таксама муніцыпалітэтаў, якія пацярпелі ад наплыву бежанцаў. Гэта стала б рэальным сімвалам падтрымкі Украіны і іншых краінаў, якія апынуліся ў крызіснай сітуацыі.

Даведацца больш

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,