Еўрапол пачынае агульнаеўрапейскую аперацыю па барацьбе з злачыннымі актывамі ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну
15 красавіка, 2022

Еўрапол пачынае агульнаеўрапейскую аперацыю па барацьбе з злачыннымі актывамі ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну


На гэтым тыдні Еўрапол сумесна з краінамі-членамі ЕС, Еўраюст і Франтэкс запусціў аперацыю “Оскар” для падтрымкі фінансавых расследаванняў, што праводзяцца дзяржавамі-членамі ЕС у дачыненні да злачынных актываў, якія належаць фізічным і юрыдычным асобам, супраць якіх уведзеныя санкцыі ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну.

Аперацыя “Оскар” таксама будзе накіраваная на падтрымку крымінальных расследаванняў, якія праводзяцца дзяржавамі-членамі ў сувязі са спробамі абыходу ўведзеных ЕС гандлёвых і эканамічных санкцыяў. Яна будзе ісці цягам як мінімум аднаго года і складацца ў шэрагу асобных расследаванняў.

Еўрапол будзе збіраць і аналізаваць усю інфармацыю, прадстаўленую ў рамках гэтай аперацыі, для выяўлення міжнародных сувязяў, злачынных групаў і падазраваных асобаў, а таксама новых крымінальных тэндэнцыяў і мадэляў. Арганізацыя будзе аказваць адрасную аналітычную падтрымку расследаванняў, аператыўную каардынацыю, судова-медыцынскую і тэхнічную экспертызу, а таксама фінансавую падтрымку адпаведным нацыянальным ведамствам.

Еўраюст будзе аказваць прававую дапамогу і падтрымку, а таксама ўмацоўваць супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі следчымі і судовымі органамі, а Франтэкс зробіць свой унёсак у аперацыю, узмацніўшы кантроль за асобамі, якія перасякаюць знешнія межы ЕС і падпадаюць пад дзеянне санкцыяў.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Вайна ва Украіне: Еўрапол накіроўвае аператыўныя групы ва ўсе прыфрантавыя краіны-партнёры



САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,