Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 26 фiзічных i адной юрыдычнай асобы з Расiі

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 26 фiзічных i адной юрыдычнай асобы з Расiі

Сакавiк 1, 2022

28 лютага Савет ЕС дадаў 26 чалавек і адну арганізацыю ў спіс асоб, арганізацый і органаў, да якіх прымяняюцца абмежавальныя меры ў дачыненні да дзеянняў, якія падрываюць або пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.

Новыя спісы ўключаюць алігархаў і бiзнэсоўцаў, якія працуюць у нафтавым, банкаўскім і фінансавым сектарах, а таксама членаў урада, высокапастаўленых вайскоўцаў і прапагандыстаў, якія спрыялі распаўсюджванню антыўкраінскай прапаганды і фарміраванню пазітыўнага стаўлення да ўварвання ў Украіну.

«Гэтыя дадатковыя санкцыі накіраваны супраць ўсіх, хто адыгрывае значную эканамічную ролю ў падтрымцы рэжыму Пуціна і атрымлівае фінансавую выгаду ад гэтай сістэмы. Гэтыя санкцыі ўдараць па багаццю пуцінскай эліты. Тыя, хто дазваляе ўварвацца ва Украіну, заплацяць цану за свае дзеянні», — сказаў Жазэп Барэль, Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі.

Такiм чынам, абмежавальныя меры цяпер распаўсюджваюцца на 680 фізічных і 53 юрыдычных асоб. Яны складаюцца з замарожвання актываў і забароны на прадастаўленне сродкаў тым, хто знаходзіцца пад санкцыямі. Акрамя таго, забарона на паездкі не дазволіць ім уехаць на тэрыторыю ЕС або рухацца праз яго транзітам.

Сённяшняе рашэнне дапаўняе пакет мер, абвешчаных Вярхоўным прадстаўніком ЕС пасля відэаканферэнцыі Міністраў замежных спраў ЕС 27 лютага. У гэты пакет таксама ўваходзіць накiраванне ўзброеным сілам Украіны зброi і iншых паставак праз Еўрапейскі фонд міру, забарона на палёты ў паветранай прасторы ЕС і доступ да аэрапортаў для ўсіх відаў расійскіх перавозчыкаў.  Акрамя таго, ЕС забаранiў трансакцыі з расійскімі Цэнтральным банкам.

Даведайцеся больш

Прэс-рэліз

Афіцыйны часопіс Еўрапейскага Саюза, L 058, 28 лютага 2022 г.

Афіцыйны часопіс Еўрапейскага Саюза, L 059, 28 лютага 2022 г.

Еўрасаюз дае згоду на пастаўкі ваеннай тэхнікі ва Украіну, забарону палётаў і меры супраць Цэнтральнага банка Расіі




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,