Еўрасаюз дае згоду на пастаўкі ваеннай тэхнікі ва Украіну, забарону палётаў і захады супраць Цэнтральнага банка Расіі

Еўрасаюз дае згоду на пастаўкі ваеннай тэхнікі ва Украіну, забарону палётаў і захады супраць Цэнтральнага банка Расіі

Сакавiк 1, 2022

Еўрасаюз сёння ўвечары прыняў новы комплекс захадаў у адказ на ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны, уключаючы пастаўкі смяротнай зброi і іншыя пастаўкі для ўкраінскіх узброеных сілаў, забарону на палёты ўсіх расійскіх самалётаў і аперацыі з Цэнтральным банкам Расіі.

Рада ЕС узгадніла гэтыя захады ў цеснай каардынацыі з партнёрамі і саюзнікамі ЕС.

«Пасля запыту Міністра замежных справаў Украіны мы неадкладна рэагуем, мабілізуючы Еўрапейскі фонд міру на дзве экстраныя меры дапамогі для фінансавання паставак смяротнага і несмяротнага ўзбраення ўкраінскай арміі», — сказаў Вясокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль. «Упершыню ў гісторыі ЕС будзе пастаўляць смяротную зброю трэцяй краіне. Мы робім усё магчымае, каб падтрымаць Украіну. Мы стаім на баку ўкраінскага народу».

Рада ЕС прыняла два пакеты дапамогі ў рамках Еўрапейскага фонду міру (ЕФМ), якія будуць садзейнічаць узмацненню патэнцыялу і ўстойлівасці Узброеных сілаў Украіны для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту краіны, а таксама абароны цывельнага насельніцтва ад ваеннай агрэсіі, якая працягваецца. Захады дапамогі на агульную суму 500 мільёнаў еўра будуць фінансаваць забеспячэнне Узброеных сілаў Украіны ваеннай тэхнікай і матэрыяламі, у тым ліку – упершыню – смяротным узбраеннем.

Па-другое, Рада прыняла жорсткія абмежавальныя захады, звязаныя з авіяцыяй і фінансамі.

Краіны-члены ЕС будуць адмаўляць у дазволе на пасадку, вылет або аблёт іх тэрыторыі любому самалёту, які эксплуатуецца расійскімі авіяперавозчыкамі, у тым ліку ў якасці маркетынгавых перавозчыкаў, любым самалётам, зарэгістраваным у Расіі, а таксама самалётам без расійскай рэгістрацыі, якія належаць, зафрахтаваныя або іншым чынам кантралююцца расійскай юрыдычнай або фізічнай асобай.

Акрамя таго, будзе забаронена здзяйсняць аперацыі з Цэнтральным банкам Расіі i любымі юрыдычнымі асобамi або органамі, якія дзейнічаюць ад імя або па ўказанні Цэнтрабанку Расіі.

Абвяcцiўшы гэтыя меры, ЕС «самым рашучым чынам асудзіў беспрычынную і неабгрунтаваную ваенную агрэсію Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, а таксама ўдзел Беларусі ў гэтай агрэсіі», запатрабаваў ад Расiі неадкладна спыніць ваенныя дзеянні, безумоўна вывесці ўсе сілы і ваенную тэхніку з усёй тэрыторыі Украіны і цалкам паважаць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах.

«Выкарыстанню сілы і прымусу для змены межаў няма месца ў 21 стагоддзі. Напружанасць і канфлікты павінны вырашацца выключна шляхам дыялогу і дыпламатыі», — гаворыцца ў заяве ЕС і дадаецца: «ЕС будзе працягваць цеснае супрацоўніцтва з суседзямі і зноў выказвае сваю непахісную падтрымку і прыхільнасць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіi i Рэспублікi Малдовы».

Даведайцеся больш

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,