Еўрапейскі cаюз адзначае сваё афіцыйнае 30-годдзе

Еўрапейскі cаюз адзначае сваё афіцыйнае 30-годдзе

Люты 8, 2022

7 лютага Еўрапейскі саюз адсвяткаваў сваё афіцыйнае 30-годдзе!

7 лютага 1992 года ў галандскім горадзе Маастрыхт  (Нідэрланды) 12 краінаў падпісалі Дамову аб Еўрапейскім саюзе.

Маастрыхцкай дамовай быў афіцыйна створаны Еўрапейскі саюз. Яна заклала падмурак ЕС у той форме, у якой мы ведаем яго сёння. Паўстала еўрапейскае грамадзянства, агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі, а таксама супрацоўніцтва ў сферы правасуддзя і ўнутраных справаў.

Дамова таксама акрэсліла шлях да стварэння адзінай валюты еўра, якая ў гэтым годзе адзначае сваё 20-годдзе.

Сёння перавагамі еўрапейскага супрацоўніцтва карыстаюцца больш за 440 мільёнаў грамадзянаў з 27 краінаў ЕС.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз

Маастрыхцкая дамова аб Еўрапейскім саюзе




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,