“Брама ў свет”: да 300 мільярдаў еўра на стратэгію ЕС па ўмацаванні ўстойлівых сувязяў па ўсім свеце

“Брама ў свет”: да 300 мільярдаў еўра на стратэгію ЕС па ўмацаванні ўстойлівых сувязяў па ўсім свеце

Снежань 2, 2021

Сёння Еўрапейская камісія запускае “Браму ў свет” (Global Gateway), новую еўрапейскую стратэгію па развіцці інтэлектуальных, чыстых і бяспечных сувязяў у галіне лічбавых тэхналогіяў, энергетыкі і транспарту і ўмацаванні сістэм аховы здароўя, адукацыі і навуковых даследаванняў па ўсім свеце.

“Брама ў свет” мае на мэце змабілізаваць у перыяд з 2021 па 2027 годы да 300 мільярдаў еўра інвестыцыяў  для забеспячэння ўстойлівага сусветнага аднаўлення з улікам патрэбаў партнёраў ЕС і ўласных інтарэсаў ЕС.

Дзякуючы падыходу Team Europe, “Брама ў свет” злучыць ЕС, дзяржавы-члены з іх фінансавымі інстытутамі і інстытутамі дзеля развіцця, у тым ліку Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ) і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Яна таксама змабілізуе прыватны сектар для прыцягнення інвестыцыяў, каб забяспечыць трансфармацыйныя змены. Прадстаўніцтвы ЕС па ўсім свеце будуць граць ключавую ролю ў вызначэнні і каардынацыі праектаў “Брамы ў свет” у краінах-партнёрах.

Для ЕС, “Брама ў свет” пачынаецца з бліжэйшых суседзяў. Інвестыцыйна-эканамічныя планы, якія мы нядаўна запусцілі для краін Заходніх Балканаў, Усходняга і Паўднёвага суседства, пабудаваныя вакол лепшай узаемасувязі”, – сказаў Камісар па пытаннях суседства і перамоваў аб пашырэнні Олівер Вархелі. Распрацаваныя ў цесным супрацоўніцтве з нашымі партнёрамі, гэтыя Планы дадуць пачатак рэалізацыі стратэгіі “Брама ў свет” у суседніх з намі рэгіёнах яшчэ падчас мандату цяперашняй Камісіі”.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,