Беларусь: Савет ЕС прыпыняе дзеянне палажэнняў аб спрашчэнні візавага рэжыму для афіцыйных асобаў рэжыму
11 лістапада, 2021

Беларусь: Савет ЕС прыпыняе дзеянне палажэнняў аб спрашчэнні візавага рэжыму для афіцыйных асобаў рэжыму


9 лістапада Савет ЕС прыняў рашэнне часткова прыпыніць прымяненне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Гэтае рашэнне з’яўляецца адказам на працяг гібрыднай атакі, распачатай беларускім рэжымам.

Прыпыненне дзеяння распаўсюджваецца на палажэнні, якія адмяняюць патрабаванні дакументальных сведчанняў адносна мэты паездкі, рэгулююць выдачу шматразовых візаў і зніжаюць візавыя зборы для афіцыйных асобаў рэжыму ў Беларусі. Гэтае рашэнне не закране звычайных грамадзян Беларусі, якія будуць працягваць карыстацца тымі ж перавагамі ў рамках пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, што і цяпер, гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным Cаветам ЕС.

Рашэнне набудзе моц на другі дзень пасля публікацыі.

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю ўвайшло ў сілу 1 ліпеня 2020 года разам з пагадненнем аб рэадмісіі паміж ЕС і Беларуссю; яно накіраванае на пашырэнне кантактаў паміж людзьмі і ўмацаванне супольных каштоўнасцяў і дэмакратычных прынцыпаў.

8 лістапада старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заклікала дзяржавы ЕС канчаткова зацвердзіць пашыраны пакет санкцый у дачыненні да ўладаў Беларусі, адказных за гібрыдную атаку праз беларускую мяжу на еўрапейскія краіны з выкарыстаннем мігрантаў.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,