Беларусь: паслы краін ЕС сустрэліся са сваякамі палітвязняў

Беларусь: паслы краін ЕС сустрэліся са сваякамі палітвязняў

Кастрычнiк 22, 2021

19 кастрычніка кіраўнікі дыпламатычных місій краін – членаў ЕС, а таксама ЗША, Вялікабрытаніі і Швейцарыі сустрэліся ў Мінску з членамі сем’яў беларускіх палітвязняў.

На 20 кастрычніка 2021 года праваабаронцы прызналі палітвязнямі ў Беларусі 812 чалавек. Паведамляецца, што некаторыя з іх набылі сур’ёзныя ці небяспечныя для жыцця захворванні або зазнаюць асабліва жорсткае абыходжанне за кратамі. 

“Трансатлантычная супольнасць нацый працягвае заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх адвольна затрыманых у Беларусі асобаў, у тым ліку палітычных зняволеных”, – звярнулася Прадстаўніцтва ЕС да Беларусі ў Facebook.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз



Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,