Беларусь: ЕС выдзяляе 700 000 еўра на гуманітарную дапамогу ўразлівым людзям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі на мяжы

Беларусь: ЕС выдзяляе 700 000 еўра на гуманітарную дапамогу ўразлівым людзям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі на мяжы

Лiстапад 18, 2021

Сёння ЕС выдзеліў 700 000 еўра на пераадоленне гуманітарнага крызісу на мяжы з Беларуссю.

 “ЕС падтрымлівае сваіх гуманітарных партнёраў, каб дапамагчы аблегчыць пакуты людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі на мяжы і ў іншых частках Беларусі. . Я заклікаю забяспечыць бесперапынны доступ гуманітарных арганізацый з абодвух бакоў да гэтай вялікай групы бежанцаў і мігрантаў, каб аказаць ім тэрміновую дапамогу”, – заявіў камісар па антыкрызісным кіраванні Янэз Ленарчыч.

Частка гэтай падтрымкі – 200 000 еўра – выдзяляецца Еўрапейскай камісіяй. Гэта фінансаванне накіраванае Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФЧКП) у рамках агульнага ўнёску ЕС у Надзвычайны фонд дапамогі пры бедствах, кіраваны МФЧКП. Гэтай неадкладнай фінансавай дапамогай ЕС падтрымае МФЧКП і яе нацыянальнае таварыства, Беларускі Чырвоны Крыж, для аказання так неабходнай гуманітарнай дапамогі, уключаючы прадукты харчавання, гігіенічныя наборы, коўдры і аптэчкі першай дапамогі.

ЕС дадаткова змабілізаваў 500 000 еўра на гуманітарныя мэты і на дадзены момант падтрымлівае кантакты са сваімі гуманітарнымі арганізацыямі-партнёрамі адносна выкарыстання гэтых сродкаў.

Дапамога бесстаронна накіроўваецца пацярпелым групам насельніцтва, незалежна ад іх расы, этнічнай групы, рэлігіі, полу, узросту, нацыянальнасці або палітычнай прыналежнасці.

“Мы гатовыя рабіць больш. Але рэжым Беларусі павінен спыніць завабліваць людзей і ствараць рызыку для іх жыццяў”, – пракаментавала Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен у Twitter.

Раней Савет Еўрапейскага саюза ўзгадніў прыняццё новага пакета санкцый для пакарання асоб і арганізацый у Беларусі, адказных за эксплуатацыю ўразлівых мігрантаў і садзейнічанне незаконнаму перасячэнню мяжы ў Еўрапейскі саюз.

 Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,