Беларусь: ЕС прыняў новы пакет абмежавальных захадаў у сувязі з унутранымі рэпрэсіямі

Беларусь: ЕС прыняў новы пакет абмежавальных захадаў у сувязі з унутранымі рэпрэсіямі

7 чэрвеня, 2022

3 чэрвеня Рада ЕС увяла абмежавальныя захады ў дачыненні да яшчэ 12 фізічных і 8 юрыдычных асобаў за іх ролю ў няспынных унутраных рэпрэсіях і парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, якія працягваюцца. Гэтыя захады дапаўняюць захады, прынятыя ў той жа дзень у кантэксце ўдзелу Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны, і з’яўляюцца часткай шостага пакету санкцыяў (з кастрычніка 2020 года)  супраць рэжыму Лукашэнкі, звязаных з унутранай сітуацыяй у Беларусі.

Санкцыі тычацца вядомых дзеячаў, вінаватых у няспынных парушэннях правоў чалавека або сур’ёзным падрыве дэмакратыі і вяршэнства права ў Беларусі.  Унесеныя ў санкцыйны спіс асобы нясуць адказнасць за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі або атрымліваюць выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымліваюць яго.

Гэты нелегітымны рэжым працягвае шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека і жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да ўсіх слаёў беларускага грамадства.  Еўрапейскі саюз па-ранейшаму салідарны з народам Беларусі”,- заявіў Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль.

Спіс быў дапоўнены высокапастаўленымі дзяржаўнымі чыноўнікамі, бізнесменамі і членамі іх сем’яў, прадстаўнікамі судовай улады і вядомымі прапагандыстамі, адказнымі за распаўсюджванне дэзынфармацыі і заклікі да гвалту.

Цяперашні пакет санкцыяў таксама накіраваны супраць такіх кампаніяў, як “Беларуськалій”, асноўны вытворца калію ў Беларусі, і яго экспартнае падраздзяленне “Беларуская калійная кампанія”, дзяржаўнай тэлерадыёвяшчальнай установы“Белтэлерадыёкампанія”, а таксама іншых кампаніяў, якія вырабляюць тытунёвую прадукцыю і сродкі грамадскага транспарту.

Увогуле абмежавальныя захады ЕС у дачыненні да Беларусі на дадзены момант распаўсюджваюцца на 195 фізічных і 35 юрыдычных асобаў. Актывы згаданых асобаў падлягаюць замарожванню, а грамадзянам і кампаніям ЕС забараняецца прадстаўляць ім сродкі. На фізічных асобаў распаўсюджваецца забарона на паездкі, якая перашкаджае іх уезду або транзіту праз тэрыторыю ЕС.

ЕС заяўляе, што таксама гатовы прыняць дадатковыя абмежавальныя захады, калі сітуацыя ў краіне не палепшыцца.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,