Амбасадары ЕС ухвалілі шосты пакет санкцыяў супраць Расіі і Беларусі

Амбасадары ЕС ухвалілі шосты пакет санкцыяў супраць Расіі і Беларусі

2 чэрвеня, 2022

2 чэрвеня Камітэт сталых прадстаўнікоў пры Еўрапейскім саюзе (COREPER II) ухваліў шосты пакет санкцыяў, прапанаваных 30 траўня надзвычайнай Еўрапейскай радай.

 Гэты пакет санкцыяў змяшчае:

●  Санкцыі супраць супрацоўнікаў органаў бяспекі і ваеннага апарату, у прыватнасці, звязаных з масавымі забойствамі ў Бучы, прадпрыемстваў прамысловага і тэхналагічнага сектару, звязаных з расійскай агрэсіяй, алігархаў, дзеячаў расійскай прапаганды і членаў іх сем’яў.

●      Эмбарга на імпарт нафты з Расіі марскім шляхам. Гэтае эмбарга ў спалучэнні з нацыянальнымі рашэннямі Германіі і Польшчы скароціць імпарт расійскай нафты на 92% да канца году.

●      Ён будзе дапоўнены як мага хутчэй эмбарга на імпарт нафты з Расіі па нафтаправодах.

●      Адключэнне ад сістэмы Swift трох расійскіх банкаў, у тым ліку Сбербанку, і аднаго беларускага банку.

●      Падаўжэнне эмбарга на экспарт у Расію, у тым ліку хімікатаў і высокатэхналагічных тавараў.

●      Забарона на аказанне паслуг расійскаму нафтаваму сектару.

●      Забарона на дзейнасць трох расійскія СМІ, якія маюць дачыненне да распаўсюджвання прапаганды.

●      Забарона на кансультацыйныя паслугі для расійскіх аператараў.

Гэты пакет санкцыяў будзе прыняты Радай у рамках пісьмовай працэдуры з мэтай яго публікацыі заўтра ў Афіцыйным часопісе ЕС.

Даведацца больш:

Прэс-рэліз




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,