Абліччы Украіны: візуальнае падарожжа з нагоды Сусветнага дня бежанцаў

Абліччы Украіны: візуальнае падарожжа з нагоды Сусветнага дня бежанцаў

20 чэрвеня, 2022

Пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года мільёны ўкраінцаў мусілі пакінуць свае дамы, уцякаючы ці ў больш бяспечныя раёны краіны, ці за яе межы.

Сёння, у Сусветны дзень бежанцаў, мы публікуем нашу адмысловую старонку “Абліччы Украіны“, візуальная прэзентацыя асабістых гісторыяў украінцаў у часы вайны – бежанцаў, унутрана перамешчаных асоб і тых, хто вырашыў застацца. Тут таксама паказваецца, якім чынам ЕС падтрымлівае ўкраінскі народ.

Паводле дадзеных ААН, з 24 лютага траціна ўкраінцаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы – гэта найбуйнейшы крызіс перамяшчэння людзей у сучасным свеце. Больш за 7 мільёнаў украінцаў перасеклі межы сваёй дзяржавы, а яшчэ 7 мільёнаў чалавек былі перамешчаныя ўнутры Украіны. Паводле ацэнак, яшчэ 13 мільёнаў чалавек знаходзяцца ў разбураных мясцовасцях або не могуць пакінуць іх праз павышаную небяспеку перамяшчацца, разбурэнне мастоў і дарог, а таксама недахоп рэсурсаў або інфармацыі пра тое, дзе знайсці бяспечнае месца і жыллё.

“У гэты час у мінулым годзе было немагчыма ўявіць, што агрэсія Расіі прымусіць 14 мільёнаў чалавек пакінуць свае дамы ў краіне, што непасрэдна мяжуе з Еўрапейскім саюзам. Гэта найбуйнейшае перамяшчэнне людзей у Еўропе з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны”, – гаворыцца ў заяве Еўрапейскай камісіі напярэдадні Сусветнага дня бежанцаў.

ЕС і яго дзяржавы-члены далі прытулак больш чым 6 мільёнам украінцаў, якія выязджалі ў суседнія краіны, у першую чаргу ў Польшчу, Румынію, Венгрыю, Славакію, а таксама ў Рэспубліку Малдова. Большасць бежанцаў – жанчыны і дзеці.

Даведацца больш:

Абліччы Украіны

УВКБ ААН – Сітуацыя з бежанцамі ва Украіне

Сусветны дзень бежанцаў: Сумесная заява Еўрапейскай камісіі і Высокага прадстаўніка ЕС




Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,