Як аднавіць свой бізнес пасля COVID-19

9 верасня, 2021

  • COVID-19 вельмі моцна ўдарыў па маім бізнесе. Дзе атрымаць сродкі на аднаўленне?
  • Як падаць заяўку на банкаўскі крэдыт? Якія патрабаванні?
  • Пандэмія паказала, што мая прадукцыя або паслугі маюць устойлівы попыт. Як мне атрымаць веды і навыкі, каб пашырыць бізнес?
  • Я лічу, што экспарт у ЕС дапаможа майму бізнесу выйсці з крызісу. З чаго пачаць?
  • Ці ёсць такія ж прадпрымальнікі, як я, якія ўжо атрымалі дапамогу?
Картка %1 з %2

COVID-19 вельмі моцна ўдарыў па маім бізнесе. Дзе атрымаць сродкі на аднаўленне?

ЕС прапануе мясцовым банкам фінансаванне і гарантыі, каб ім было прасцей крэдытаваць, а малому і сярэдняму бізнесу — атрымаць сродкі на больш выгадных умовах. Напрыклад, крэдыты па больш нізкай працэнтнай стаўцы, на большы тэрмін або крэдыты ў беларускіх рублях замест замежнай валюты. Паглядзіце, што могуць вам прапанаваць Белiнвестбанк.

Напрыклад, Iрына Серажонак і яе кампанія SuomiKids, беларускі брэнд высокатэхналагічнага дзіцячага адзення, у рамках ініцыятывы ЕС EU4Business звярнулася ў ЕБРР па кансультацыю аб тым, як выйсці на замежныя рынкі, стварыць рэкламную стратэгію, удасканаліць сістэму заахвочванняў для супрацоўнікаў і праграму лаяльнасці для пакупнікоў. Распрацаваны бізнес-план дапамог прыцягнуць крэдыт у банку на пашырэнне гандлёвай сеткі і ўкараненне інавацый. У выніку брэнд SuomiKids падвоіў кліенцкую базу, на 116% павялічыў абаротны капітал і на 80% – аб’ём продажу.

Як падаць заяўку на банкаўскі крэдыт? Якія патрабаванні?

ЕС прапануе мноства варыянтаў для розных відаў прадпрыемстваў. Напрыклад, дае льготныя крэдыты мікрапрадпрыемствам і хатнім гаспадаркам з нізкім даходам, а таксама жаночаму бізнесу.

Паглядзіце ўмовы для банкаў — партнёраў ЕС на сайце EU4Business і патэлефануйце адразу ў банк. Толькі не забудзьцеся згадаць праграму. Усё вельмі проста!

Пандэмія паказала, што мая прадукцыя або паслугі маюць устойлівы попыт. Як мне атрымаць веды і навыкі, каб пашырыць бізнес?

Каб падтрымліваць беларускіх прадпрымальнікаў, ЕС таксама вылучае значныя сродкі на паслугі па развіцці бізнесу. Дапамога ЕС мясцовым бізнес-асацыяцыям і агенцтвам прыводзіць да росту МСП. Магчымасцяў для развіцця бізнесу многа, абярыце лепшую для сябе і звяжыцеся з арганізацыяй наўпрост!

Напрыклад, прадпрыемствы пад кіраўніцтвам жанчын падтрымліваюцца EU4Business у межах кансультацыйнай праграмы ЕБРР «Жанчыны ў бізнесе». Праграма ахоплівае шырокую тэматыку — як самастойна стварыць сайт або ўкараніць сістэму кіравання якасцю паводле стандартаў ISO, павысіць энергаэфектыўнасць або лепей кіраваць персаналам. Ініцыятыва находзіць кваліфікаваных мясцовых кансультантаў і часткова аплачвае іх паслугі.

Прадпрымальнікі таксама могуць пракансультавацца ў пытаннях пашырэння бізнесу і павышэння эфектыўнасці ў межах праграмы «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» (LED), якая рэалізуецца ПРААН.

Я лічу, што экспарт у ЕС дапаможа майму бізнесу выйсці з крызісу. З чаго пачаць?

На самай справе, гэта выдатны спосаб пашырыць свой бізнес! І мы можам прапанаваць нешта цікавае.

Служба падтрымкі Усходняга партнёрства ініцыятывы EU4Business дапаможа вам вызначыць перашкоды і лепш зразумець заканадаўства і працэдуры рэалізацыі тавараў і паслуг. Анлайн-платформа «адно акно», якая неўзабаве запрацуе, падасць доступ да гандлёвай інфармацыі (тарыфы, нетарыфныя меры, падаткі, гандлёвая статыстыка і працэдуры).

Праект «EU4Business: Злучаючы кампаніі» падтрымлівае малыя і сярэднія прадпрыемствы — экспарцёры тавараў у ЕС. Можна падаць заяўку на навучанне, ментарства і нават на пошук і ўсталяванне кантакту з бізнесамі ў ЕС.

Ці ёсць такія ж прадпрымальнікі, як я, якія ўжо атрымалі дапамогу?

Іх больш, чым вы сабе ўяўляеце! За 2019 і 2020 гады ініцыятыва EU4Business падтрымала 2 863 малыя і сярэднія прадпрыемствы. У тым ліку 821 прадпрымальнік атрымаў крэдытаў па праграмах падтрымкі бізнесу на агульную суму 24,23 мільёна еўра. Адбылося больш за 1 846 кансультацый. Даход такіх прадпрыемстваў у 2020 годзе вырас на 8% i склаў амаль 45,91 мільёна еўра. За адзін толькі 2020 год у выніку аказанай дапамогі было створана 5 895 працоўных месцаў.

Вось некалькі гісторый поспеху такіх жа кампаній, як ваша:

Наталля Васько атрымала ў межах EU4Business дапамогу на адкрыццё цэнтра падтрымкі пчаляроў-пачаткоўцаў, каб папулярызаваць пчалярства ў сваім рэгіёне. У цэнтры маладых пчаляроў навучаюць тэхналогіям і даюць абсталяванне — медагонкі, прылады для расплаўлення воску і іншыя.

Святлана i Вячаслаў Тальчукi, фермеры з аграгарадка Вялецiн, што ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, наведвалі спецыяльныя курсы пры падтрымцы ЕС пра тое, дзе і як шукаць кліентаў, як павялічыць аб’ём продажу, у тым ліку анлайнавага. Яны навучыліся рабіць прэзентацыі і здымаць якасныя відэа. У складзе больш шырокай каманды пара таксама падала заяўку на рэалізацыю сацыяльна значнага праекта і змагла атрымаць дадатковае фінансаванне.

Убудаваць
The recommended iFrame size is 100% width and 750px height


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,