Паслы еўрапейскай моладзі у Беларусі

Кастрычнiк 15, 2021

  • Я чуў пра Паслоў еўрапейскай моладзі, але не ўпэўнены, хто яны і чым займаюцца
  • Навошта мне станавіцца Паслом еўрапейскай моладзі?
  • Ці будуць мне плаціць за працу ў якасці Пасла еўрапейскай моладзі?
  • Я хацеў бы стаць Паслом еўрапейскай моладзі, як мне падаць заяўку?
  • Як выбіраюць YEAs?
  • Колькі ў Беларусі Паслоў еўрапейскай моладзі? Што яны ўжо зрабілі?
  • Я не магу далучыцца да YEAs, але я хацеў бы прыняць удзел у іх дзейнасці: ці магчыма гэта?
Картка %1 з %2

Я чуў пра Паслоў еўрапейскай моладзі, але не ўпэўнены, хто яны і чым займаюцца

Ініцыятыва Паслы еўрапейскай моладзі (YEAs) – гэта непалітычная, добраахвотная, дынамічная камунікацыйная сетка, якая наводзіць і будуе масты сяброўства паміж маладымі людзьмі з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова, Украіны, а таксама дзяржаваў-членаў ЕС і Злучанага Каралеўства. Мэтай сеткі з’яўляецца павышэнне абазнанасці пра супрацоўніцтва ЕС з усходнімі краінамі-партнёрамі, дэманстрацыя адчувальных вынікаў гэтага супрацоўніцтва, садзейнічанне палітычнаму дыялогу па розных тэмах, спрыянне росту грамадзянскай актыўнасці і сумесная праца ў імя лепшай будучыні.

Паслы еўрапейскай моладзі у Беларусі

Ініцыятыва была распачатая ў чэрвені 2016 года як частка праекту «Усходнія суседзі ЕС».

У 2021 годзе налічвацца ўжо больш за 500 паслоў, моладзі з шасці краінаў Усходняга партнёрства, 27-мі дзяржаваў-членаў ЕС і Вялікабрытаніі, якія прадстаўляюць больш за 20 розных нацыянальнасцяў.

Паслы еўрапейскай моладзі – гэта студэнты, маладыя спецыялісты і мясцовыя актывісты. Яны выступаюць валанцёрамі і ўдзельнічаюць у сотнях мерапрыемстваў па ўсіх краінах-удзельніцах і анлайн. Націсніце тут, каб убачыць іх ПРОФІЛІ.

Ініцыятыва YEAs прапануе членам сваёй сеткі магчымасці для валанцёрства, кар’ернага росту і моладзевага лідарства. Яны робяць свой унёсак і бяруць удзел у:

  • Міжнародных мерапрыемствах, уключаючы еўрапейскія моладзевыя форумы, канферэнцыі Усходняга партнёрства, навучальныя візіты і семінары ЕС па ўсім рэгіёне і ў дзяржавах-членах ЕС.
  • Акадэміі YEAs, каб даведацца пра асноўныя справы ЕС непасрэдна ад экспертаў, якія займаюцца імі штодня, уключаючы афіцыйных прадстаўнікоў ЕС, дыпламатаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і бізнесу.
  • Праграме ментарства, дзе трэнерамі, настаўнікамі або кансультантамі могуць выступаць самі маладыя паслы. Яны дзеляцца сваімі ведамі і досведам з аднагодкамі.
  • Мясцовых грамадскіх імпрэзах і актыўнай дзейнасці анлайн — гутаркі, семінары, марафоны ідэй, віктарыны,  сустрэчы, школьныя візіты, кірмашы, дні Еўропы ці «жывыя» дэбаты ў Instagram, анлайн-бінга, кампаніі ў сацыяльных сетках, влогі, тэйковеры каналаў сацсетак і шмат чаго іншага.

Навошта мне станавіцца Паслом еўрапейскай моладзі?

Як Пасол еўрапейскай моладзі, вы будзеце мець магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі і развіваць асабістыя і прафесійныя навыкі. Вы пазнаёміцеся з іншымі маладымі людзьмі з вашай краіны і іншых краін, якія маюць тыя ж ідэі і інтарэсы, што і вы. Вы будзеце падарожнічаць па ўсёй краіне і размаўляць з іншымі людзьмі пра Еўрапейскі саюз, яго партнёрства з вашай краінай і магчымасці, якія ён прапаноўвае. Усё гэта дапаможа вам палепшыць свае навыкі каманднай працы, рашэння праблем, працы з людзьмі, камунікавання, лідарства – спіс можна доўжыць. Гэта важныя гнуткія навыкі для вашай будучай кар’еры!

Актыўнасць у сваёй супольнасці дасць магчымасць паказаць сябрам, сям’і і краіне, у якой супольнасці вы хацелі б жыць. Вы зможаце пашырыць магчымасці людзей вакол вас і аказваць уплыў на іх жыццё!

І, у рэшце рэшт, самае галоўнае, як Пасол еўрапейскай моладзі, вы атрымаеце магчымасць завесці сяброў, падзяліцца сваімі ведамі і досведам або проста адкрыць сябе і навакольны свет вакол!

Ці будуць мне плаціць за працу ў якасці Пасла еўрапейскай моладзі?

Ініцыятыва «Паслы еўрапейскай моладзі» з’яўляецца добраахвотнай, узнагароджанне не прадугледжваецца.

Выдаткі на арганізацыю дзейнасці YEAs пакрываюцца  праектам «Усходняе суседства ЕС». Гэта ўключае, напрыклад, арганізацыю наведванняў школ і ўніверсітэтаў для правядзення інтэрактыўных семінараў, экалагічныя мерапрыемствы (напрыклад, пасадка дрэваў, чыстка тэрыторыі), удзел у міжнародных мерапрыемствах за мяжой і шмат чаго іншага.

Я хацеў бы стаць Паслом еўрапейскай моладзі, як мне падаць заяўку?

Можна падаваць заяўку, калі:

  • вы з’яўляецеся грамадзянінам адной з дзяржаваў-членаў ЕС, Вялікабрытаніі або ўсходніх краін-партнёраў (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна),
  • маеце ўзрост ад 16 да 26 гадоў,
  • у вас добры ўзровень англійскай мовы,
  • вы цікавіцеся ЕС, партнёрствам і супрацоўніцтвам паміж ЕС і вашай краінай,
  • вы цікавіцеся грамадскай дыпламатыяй і інфармацыйнай дзейнасцю, гатовыя дзяліцца ведамі, досведам і інфармацыяй,
  • вы зацікаўленыя ў садзейнічанні развіццю вашай супольнасці і краіны,
  • вас цікавіць валанцёрская дзейнасць, вы гатовыя прысвяціць дастаткова часу грамадзянскай актыўнасці.

З поўнымі крытэрамі адбору і часта задаванымі пытаннямі можна азнаёміцца тут. Падаць заяўку на ўдзел у рамках штогадовага набору можна тут.

Як выбіраюць YEAs?

Каб стаць Паслом еўрапейскай моладзі, трэба прайсці пэўную працэдуру. Першы этап – выказаць сваю зацікаўленасць, каб стаць Паслом еўрапейскай моладзі падчас штогадовага набору ўдзельнікаў. Пасля завяршэння прыёму заявак неабходна выканаць яшчэ некалькі крокаў, якія патрабуюць дадатковых намаганняў ад кандыдатаў. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе, пасля чаго кандыдатам, якія паспяхова прайшлі сумоўе, будзе прапанавана прадставіць дадатковую інфармацыю (напрыклад, даслаць здымак для стварэння профілю, падпісаць фармуляр згоды, распрацаваць апісанне свайго профілю на вэб-сайце і г.д.); і ў якасці заключнага кроку профілі кандыдатаў будуць адпраўленыя для далейшага зацвярджэння (афіцыйным зацікаўленым бакам). Увесь працэс ад моманту спынення прыёму заявак да атрымання канчатковых вынікаў займае прыкладна восем тыдняў. Можа здацца, што спатрэбіцца трохі часу, але гэта прасцей, чым здаецца!

Колькі ў Беларусі Паслоў еўрапейскай моладзі? Што яны ўжо зрабілі?

У Беларусі 46 Паслоў еўрапейскай моладзі.

На сённяшні дзень YEAs у Беларусі арганізавалі / узялі ўдзел у больш чым 50 грамадскіх імпрэзах. Напрыклад, Паслы еўрапейскай моладзі арганізавалі ў Беларусі канферэнцыю «Прастора магчымасцяў», дзе расказвалі пра адукацыйныя і валанцёрскія магчымасці ў ЕС для маладых беларусаў. Яны таксама падрыхтавалі гайд для старшакласнікаў і студэнтаў, каб дапамагчы ім арыентавацца ў інфармацыі.

Іншыя прыклады дзейнасці:

  • наведванне школ і ўніверсітэтаў для абмену ведамі пра ЕС і магчымасці, якія ён прапануе моладзі
  • мерапрыемствы па ахове навакольнага асяроддзя
  • міжнародныя мерапрыемствы і мерапрыемствы, звязаныя з грамадскай дыпламатыяй
  • сацыяльныя пытанні

Я не магу далучыцца да YEAs, але я хацеў бы прыняць удзел у іх дзейнасці: ці магчыма гэта?

ТАК! Нават калі вы не Пасол еўрапейскай моладзі, вы можаце прыняць удзел у мерапрыемствах, арганізаваных YEAs! Вам цікава? Калі так, то вось як вы можаце атрымліваць актуальную інфармацыю:

  • Упадабайце і далучыцеся да афіцыйных старонак  EU NEIGHBOURS east у Facebook і Instagram – мы рэгулярна паведамляем пра новыя магчымасці далучыцца да дзейнасці Паслоў еўрапейскай моладзі ў вашай краіне!
Убудаваць


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,