Падтрымка супраць COVID: як ЕС дапамагае змагацца з пандэміяй

Снежань 7, 2021

  • Ці ЕС дапамагае з вакцынацыяй ў краінах Усходняга партнёрства?
  • Акрамя вакцынацыі, што яшчэ робіць ЕС, каб дапамагчы рэгіёну справіцца з COVID-19?
  • Што адбываецца на нацыянальным узроўні? Ці аказвае ЕС таксама наўпроставую дапамогу краінам-партнёрам?
Картка %1 з %2

Ці ЕС дапамагае з вакцынацыяй ў краінах Усходняга партнёрства?

Так, Еўрапейскі саюз дапамагае. Ён пастаўляе вакцыны і падтрымлівае патрэбы нацыянальнай інфраструктуры ажыццяўлення вакцынацыі.

Пастаўка вакцынаў ажыццяўляецца або праз механізм COVAX, або праз механізм грамадзянскай абароны ЕС. На сярэдзіну лістапада 2021 года больш за 10 мільёнаў доз вакцынаў было перададзеныя краінам Усходняга партнёрства праз COVAX або непасрэдна праз механізм грамадзянскай абароны ЕС.

Еўрапейскі саюз з’яўляецца адным з найбуйнейшых прыхільнікаў механізму COVAX, беспрэцэдэнтнага глабальнага супрацоўніцтва па паскарэнні распрацоўкі, вытворчасці і справядлівага доступу да вакцынаў ад COVID-19. Еўрасаюзаўская “Каманда Еўропа” (Team Europe), якая аб’ядноўвае рэсурсы ЕС, яго дзяржаваў-членаў і еўрапейскіх фінансавых інстытутаў, падтрымлівае COVAX сумай у амаль 3 мільярды еўра, у тым ліку 1 мільярд еўра з бюджэту ЕС. Гэта ключавы ўнёсак, які дазваляе COVAX выдзяліць прынамсі 1,8 мільярда доз вакцынаў для 92 краінаў з нізкім і сярэднім узроўнем даходу. Праз ЮНІСЕФ да сярэдзіны лістапада COVAX адправіў больш за 520 мільёнаў доз у 144 краіны па ўсім свеце, у тым ліку ў Арменію, Азербайджан, Грузію, Малдову і Украіну, якія разам атрымалі больш за 6 мільёнаў доз у рамках гэтага механізму.

Новая акцыя ЕС па пастаўцы вакцынаў на суму 35 мільёнаў еўра, якая ажыццяўляецца пад эгідай Польшчы, накіраваная на павелічэнне паставак вакцынаў за кошт кампенсацыі кошту вакцынаў, якімі дзяржавы-члены ЕС дзеляцца з краінамі Усходняга партнёрства.

Але самі па сабе вакцыны – гэта толькі палова справы. Не менш важнай з’яўляецца і інфраструктура для вакцынацыі. Пачынаючы з лютага 2021 года ЕС і Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) сумесна робяць сур’ёзныя намаганні па падтрымцы разгортвання вакцынаў ад COVID-19 у шасці ўсходніх краінах-партнёрах ЕС. Пры агульным бюджэце ў 40 мільёнаў еўра на тры гады гэта найбуйнейшае сумеснае дзеянне ЕС і СААЗ, што калі-небудзь ажыццяўлялася ў еўрапейскім рэгіёне СААЗ.

У рамках гэтай праграмы ЕС і СААЗ дапамагаюць падрыхтаваць нацыянальныя інфраструктуры для эфектыўнага атрымання і разгортвання вакцынаў. Падтрымка ЕС у рамках гэтай праграмы ўключае навучанне кіраўнікоў аховы здароўя і медыцынскага персаналу, які ўдзельнічае ў кампаніі вакцынацыі, ключавую матэрыяльна-тэхнічную падтрымку для дастаўкі і перадачы вакцынаў і расходных матэрыялаў, дадзеныя пра вакцынацыі і маніторынг бяспекі, камунікаванне і ўзаемадзеянне з грамадскасцю, а таксама падтрымку ў распрацоўцы лічбавага сертыфіката COVID.

У выніку гэтай падтрымкі ЕС на сённяшні дзень прызнаў эквівалентнасць лічбавых COVID-сертыфікатаў, распрацаваных Украінай, Арменіяй, Грузіяй і Рэспублікай Малдова.  Гэта азначае, што грамадзяне гэтых краін могуць уязджаць і выкарыстоўваць у ЕС свой нацыянальны сертыфікат вакцынацыі такім жа чынам, як гэта робяць грамадзяне ЕС. А з Азербайджанам працягваецца праца па выкананні патрабаванняў, неабходных для эквівалентнасці з сертыфікатам  ЕС.

Вас хвалюе пытанне вакцынацыі? Адказы на ўсе вашы пытанні пры вакцыны і COVID-19 – націсніце тут.

 

Акрамя вакцынацыі, што яшчэ робіць ЕС, каб дапамагчы рэгіёну справіцца з COVID-19?

Еўрапейскі саюз знаходзіцца на пярэднім краі барацьбы з COVID-19 ад моманту пачатку пандэміі. На сённяшні дзень, у рамках надзвычайнай дапамогі для задавальнення неадкладных патрэбаў або для аказання дапамогі нацыянальным сістэмам аховы здароўя і сацыяльна-эканамічнага аднаўлення было выдзелена больш за 2,5 млрд. еўра.

ЕС і СААЗ працуюць разам не толькі ў справе паставак вакцынаў, але і дзеля падтрымкі сектара аховы здароўя ў шасці краінах Усходняга партнёрства ў рамках ініцыятывы “Салідарнасць у імя здароўя“, пастаўляючы медыцынскія прыборы і асабістае абсталяванне. У рамках гэтага праекту было пастаўлена больш за 11 мільёнаў адзінак сродкаў індывідуальнай абароны, 12 000 лабараторных набораў, больш за 1500 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, кіслародных канцэнтратараў і пульсаксіметраў, а таксама больш за 20 000 набораў для ПЛР-тэставання.

ЕС таксама падтрымлівае найбольш уразлівыя групы грамадства, інвестуючы ў іх больш 11 мільёнаў еўра. Гранты ў памеры да 60 000 еўра выдзяляюцца арганізацыям грамадзянскай супольнасці ў рамках Праграмы салідарнасці Усходняга партнёрства для такіх праектаў, як падтрымка мясцовых школаў з дыстанцыйным навучаннем, дапамога жанчынам, якія страцілі працу, або забеспячэнне прадуктамі харчавання пажылых людзей і інвалідаў. Другая праграма, COVID-19: Жыццяздольнасць і ўстойлівасць грамадзянскай супольнасці, таксама працуе з грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ. Дзякуючы гэтаму, яны ў стане працягваць захады па абароне і дапамозе ў асаблівасці найбольш уразлівым групам, а таксама распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю пра пандэмію.

ЕС таксама дапамагае бізнесу перажыць гэты выключна цяжкі час, цесна супрацоўнічаючы з фінансавымі ўстановамі ў дзяржавах-членах ЕС і ва ўсім свеце для падтрымкі малога бізнесу, самазанятасці і іншых асобаў па ўсім рэгіёне, каб дапамагчы ім атрымаць доступ да крэдытаў у мясцовай валюце і падаць заяўкі на гранты для развіцця свайго бізнесу. Дапамога ЕС накіроўваецца праз новую праграму падтрымкі МСП і ініцыятыву EU4Business. Можна наведаць спецыяльныя старонкі пра падтрымку ў сувязі з COVID-19 на вэб-сайце EU4Business, каб даведацца пра захады падтрымкі бізнесу ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне.

Еўрапейскі фонд устойлівага развіцця выдзеліў 500 мільёнаў еўра для забеспячэння фінансавай ліквіднасці ў рэгіёне Усходняга партнёрства, у той час як еўрапейскія фінансавыя інстытуты, такія як Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, былі ключавымі гульцамі ў падтрымцы крэдытавання бізнесу. Яны таксама ўклалі мільёны ў падтрымку нацыянальных сістэм аховы здароўя, павышэнне эканамічнай устойлівасці, лічбавізацыі, аднаўляльных крыніцы энергіі і зялёных інвестыцыяў. Гэта адбывалася ў рамках як надзвычайнай падтрымкі, так і доўгатэрміновых інвестыцыяў для спрыяння ўстойліваму аднаўленню.

Што адбываецца на нацыянальным узроўні? Ці аказвае ЕС таксама наўпроставую дапамогу краінам-партнёрам?

Адназначна так. У той час як рэгіянальныя праграмы аказваюць скаардынаваную падтрымку ў рамках Усходняга партнёрства, Еўрапейскі саюз разгарнуў пакеты падтрымкі ў сувязі з COVID, адмыслова распрацаваныя з улікам патрэбаў кожнай краіны.

У Арменіі пакет падтрымкі ЕС, роўны амаль 100 мільёнаў еўра, аказвае істотную фінансавую дапамогу ўраду, але і сацыяльную дапамогу больш чым 3000 уразлівых хатніх гаспадарак, планшэты для сотняў дзяцей, каб дапамагчы з анлайн-навучаннем, падтрымку лічбавізацыі больш за 1000 прадпрыемстваў малога бізнесу. Таксама пастаўляецца крытычна важнае медыцынскае абсталяванне ў бальніцы і лабараторыі, праводзяцца трэнінгі па доглядзе пацыентаў.

Для Азербайджана ЕС змабілізаваў пакет падтрымкі рэагавання на COVID-19 у памерах амаль 32 мільёны еўра. Падтрымка скіраваная на дапамогу сістэме аховы здароўя Азербайджана, у тым ліку 20 бальніцам і 5 установам першаснай медыка-санітарнай дапамогі, а таксама на асноўныя медыцынскія матэрыялы для догляду за пацыентамі. ЕС таксама аказаў дапамогу ў падрыхтоўцы амаль 3000 медыцынскіх работнікаў, 98 лабарантаў, 1400 студэнтаў-медыкаў і медсясцёр і іншых спецыялістаў сферы аховы здароўя.

У Беларусі ЕС у супрацоўніцтве з СААЗ забяспечыў пастаўкі неабходнага абсталявання, у тым ліку 2,4 мільёна хірургічных масак, 1,2 мільёна медыцынскіх пальчатак, 1 мільён рэспіратараў, 20 000 экспрэс-тэстаў на COVID і шмат іншага. ЕС таксама падтрымлівае падрыхтоўку да ўкаранення бяспечных і эфектыўных вакцынаў у Беларусі.

У Грузіі пакет падтрымкі рэагавання на COVID-19 ад ЕС складае больш за 183 мільёнаў еўра ў выглядзе грантаў, якія пайшлі на канкрэтную падтрымку ў барацьбе з пандэміяй. Гэтыя гранты дапамаглі ўраду захаваць больш за 400 000 працоўных месцаў і аказаць сацыяльную дапамогу больш чым 78 000 уразлівым сем’ям і 45 000 людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Грузінскія службы першага рэагавання і лабараторыі таксама атрымалі амаль 2 мільёны адзінак медыкаментаў, апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і сродкаў індывідуальнай абароны.

У Рэспубліцы Малдова падтрымка ЕС у рамках барацьбы супраць COVID-19 забяспечыла гранты на суму больш за 127 мільёнаў еўра, якія выкарыстоўваліся для аказання канкрэтнай падтрымкі насельніцтву Малдовы, у тым ліку ўразлівым і пажылым людзям, а таксама для набыцця жыццёва важных медыцынскіх прэпаратаў і сродкаў індывідуальнай абароны, і падтрымкі інавацыйных МСП. Акрамя таго, ЕС запусціў праграмы, закліканыя дапамагчы Малдове справіцца з пандэміяй і павысіць устойлівасць сістэмы аховы здароўя, забяспечыць дадатковае абсталяванне і падтрымаць укараненне вакцыны.

Украіна атрымала падтрымку ЕС на суму больш за 190 мільёнаў еўра для рэагавання на надзвычайную сітуацыю шляхам пастаўкі медыцынскага абсталявання і сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама для ўмацавання сістэмы аховы здароўя шляхам арганізацыі навучання і мадэрнізацыі сістэмы. Надзвычайная падтрымка таксама была аказанай уразлівым групам насельніцтва і малому бізнесу, а таксама выкарыстаная для барацьбы з дэзынфармацыяй.

Убудаваць


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,