Новы інвестыцыйны план ЕС для ўсходніх партнёраў

7 снежня, 2021

  • Што такое новы інвестыцыйна-эканамічны план ЕС?
  • Якія сферы прыярытэтныя для інвестыцый?
  • Што гэта на самай справе азначае для Беларусі? Як будуць паступаць інвестыцыі і ці адчую я розніцу?
  • Што ў інвестыцыйным плане прадугледжваецца адмыслова для Беларусі?
Картка %1 з %2

Што такое новы інвестыцыйна-эканамічны план ЕС?

Парадак дня Усходняга партнёрства па аднаўленні, устойлівасці і рэформах падмацаваны амбітным  інвестыцыйна-эканамічным планам. На працягу наступных пяці гадоў гэты план дазволіць мабілізаваць 2,3 мільярда еўра з бюджэту ЕС у выглядзе грантаў, субсідый і гарантый для стымулявання працоўных месцаў і эканамічнага росту, падтрымкі ўзаемасувязі і пераходу да зялёных і лічбавых тэхналогій.

Але гэта толькі адпраўны пункт: падтрымка ЕС у рамках інвестыцыйна-эканамічнага плана павінна спрыяць далейшым дзяржаўным і прыватным інвестыцыям шляхам аб’яднання намаганняў ЕС, Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў, а таксама ўстановаў па фінансаванні развіцця дзяржаваў-членаў ЕС, нацыянальных, рэгіянальных і мясцовых уладаў краін-партнёраў, муніцыпалітэтаў, дзе гэта дарэчы, і прыватных інвестараў. Такім чынам, чакаецца, што план прыцягне да 17 мільярдаў еўра дзяржаўных і прыватных інвестыцый для падтрымкі аднаўлення пасля пандэміі.

План будзе аб’ядноўваць дзеянні, што будуць ажыццяўляцца на мясцовым, нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, і будзе адаптаваны да канкрэтных патрэбаў кожнай краіны-партнёра.

Інвестыцыйна-эканамічны план ляжыць у аснове Інвестыцыйнага кампанента прыярытэтаў Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года , які падтрымлівае сацыяльна-эканамічнае аднаўленне пасля COVID 19 і мае на мэце больш эфектыўнае аднаўленне за кошт паскарэння пераходу да зялёных і лічбавых тэхналогій.

Аднак гэтыя інвестыцыі павінны спалучацца з выразным прагрэсам у сферы судовай рэформы, рэформы дзяржаўнага кіравання і правоў чалавека. Кампанент “Належнае кіраванне” прадугледжвае падтрымку дэмакратыі, правоў чалавека, рэформаў у сферы вяршэнства права, падтрымку барацьбы з карупцыяй, забеспячэнне гендарнай роўнасці, падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ – усё гэта належыць да асноўных каштоўнасцяў Еўрапейскага саюза, што ляжаць у аснове моцнага грамадства, павернутага тварам да сваіх грамадзянаў.

Якія сферы прыярытэтныя для інвестыцый?

Пераўтварэнне эканомік Усходняга партнёрства, каб зрабіць іх больш устойлівымі і інтэграванымі, стала яшчэ больш актуальным у кантэксце аднаўлення пасля каранавірусу.

У адпаведнасці з доўгатэрміновымі палітычнымі мэтамі Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года інвестыцыі будуць сканцэнтраваныя ў наступных асноўных сферах:

  • Паляпшэнне транспартных сувязяў
  • Доступ да фінансавання для МСП
  • Павышэнне канкурэнтаздольнасці і інтэграцыя ў вытворча-збытавыя ланцужкі ЕС
  • Лічбавы пераход
  • Устойлівая энергетыка
  • Устойлівасць у сферы навакольнага асяроддзя і змены клімату
  • Устойлівасць у сферы аховы здароўя
  • Рэформа сферы адукацыі і магчымасці для моладзі

Аднак для таго, каб такія інвестыцыі былі эфектыўнымі і спрыялі ўстойліваму развіццю, неабходна палепшыць палітыку і нарматыўна-прававую базу Падтрымка ЕС базуецца на падыходзе абумоўленасці і стымулявання – інвестыцыі павінны ісці разам з відавочным прагрэсам у сферы судовай рэформы, рэформы дзяржаўнага кіравання і правоў чалавека.

Што гэта на самай справе азначае для Беларусі? Як будуць паступаць інвестыцыі і ці адчую я розніцу?

Вы дакладна адчуеце розніцу. Інвестыцыйна-эканамічны план складаецца з пяці флагманскіх ініцыятываў для кожнай з краін-партнёраў. Гэта канкрэтныя праекты, якія акажуць непасрэдны ўплыў на людзей і бізнес на месцах.

Вы дакладна адчуеце розніцу. Інвестыцыйна-эканамічны план складаецца з пяці флагманскіх ініцыятываў для кожнай з краін-партнёраў. Гэта канкрэтныя праекты, якія акажуць непасрэдны ўплыў на людзей і бізнес на месцах.

Хоць дадзены план з’яўляецца ключавой часткай падтрымкі ад Еўрапейскага саюза ў аднаўленні пасля пандэміі COVID-19, ён скіраваны на дасягненне гэтай мэты шляхам прасоўвання стратэгічных інтарэсаў кожнай краіны, падтрымкі доўгатэрміновай устойлівасці ды канкурэнтаздольнасці і забеспячэння адчувальнай карысці. Таму флагманскія кірункі былі вызначаныя сумесна з краінамі-партнёрамі з улікам іх уласных прыярытэтаў, патрэбаў і амбіцый.

Што ў інвестыцыйным плане прадугледжваецца адмыслова для Беларусі?

У Беларусі назіраецца беспрэцэдэнтная мабілізацыя на базавым узроўні пасля сфальсіфікаваных вынікаў выбараў у жніўні 2020 года. ЕС падтрымлівае барацьбу народа за дэмакратычныя правы і, у выпадку пераходу да дэмакратыі, гатовы падтрымаць Беларусь у рамках усёабдымнага эканамічнага плану ў памеры 3 мільярдаў еўра, які ўключае падтрымку МСП, транспартных і гандлёвых сувязяў, падвойнага пераходу да лічбавай і зялёнай эканомікі і будавання падмурку для ўстойлівай свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

Прапанаваная падтрымка абумоўленая выбарам на карысць пераходу да дэмакратыі. У выпадку, калі гэта адбудзецца, ЕС падтрымае Беларусь з дапамогай наступных пяці флагманскіх ініцыятываў:

  1. Падтрымка інавацыйнай і канкурэнтаздольнай эканомікі – наўпроставая падтрымка 20 000 МСППавелічэнне падтрымкі ўстойлівага развіцця прыватнага сектара па ўсёй краіне з мэтай рэалізацыі бізнес-ініцыятываў, садзейнічання развіццю МСП і зніжэння празмернай залежнасці ад дзяржаўнага сектара арыентаванае прынамсі на 20 000 МСП. Агульная падтрымка МСП ацэньваецца ў 350 мільёнаў еўра.
  2. Паляпшэнне транспартных сувязяў і садзейнічанне прыярытэтным гандлёвым праектам паміж ЕС і Беларуссю спросцяць гандаль і скароцяць час праходжання мяжы. Да іх адносяцца будаўніцтва аўтадарогі Мінск–Ашмяны, мадэрнізацыя чыгункі паміж Ждановічамі і Маладзечна, а таксама мадэрнізацыя пункта перасячэння мяжы паміж Літвой і Беларуссю. Агульны аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў 200 мільёнаў еўра.
  3. Стымуляванне інавацый і лічбавай трансфармацыі Каб падкрэсліць прагрэс Беларусі ў гэтай сферы і павысіць лічбавыя навыкі ў краінах Усходняга партнёрства, ЕС створыць ІТ-школу Усходняга партнёрства ў Мінску, арыентаваную на моладзь ва ўсіх краінах-партнёрах. Гэта будзе дапоўнена наступнымі інвестыцыямі ў развіццё інавацыйнага патэнцыялу Беларусі пры дапамозе распрацоўкі і рэалізацыі канцэпцыі “прадпрымальніцкага ўніверсітэту”, які злучаў бы ўніверсітэцкія колы і прыватны сектар. Нарэшце, ЕС будзе інвеставаць у электроннае кіраванне для мадэрнізацыі і спрашчэння празрыстага прадстаўлення дзяржаўных паслуг прыватным асобам і прадпрыемствам. Агульны аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў 20 мільёнаў еўра.
  4. Падтрымка зялёнай Беларусі – Энергаэфектыўнасць, кіраванне адыходамі і інфраструктура У выпадку пераходу да дэмакратыі ЕС падвоіць інвестыцыі ў гэтай сферы і істотна ўзмоцніць сваю падтрымку пераходу краіны на зялёныя рэйкі за кошт спалучэння тэхнічнай дапамогі і інвестыцый у кіраванне адыходамі, энергетыку і водазабеспячэнне, а таксама муніцыпальнае/гарадское развіццё. Агульны аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў 200 мільёнаў еўра.
  5. Інвеставанне ў дэмакратычную, празрыстую і падсправаздачную Беларусь ЕС прадставіць істотны пакет дапамогі для падтрымкі грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ у спалучэнні з усеабдымнай рэформай праваахоўнай і судовай сістэмы, уключна з пераглядам прававой базы, нарошчваннем патэнцыялу і падрыхтоўкай спецыялістаў у галіне правасуддзя. Агульны аб’ём інвестыцый ацэньваецца ў 100 мільёнаў еўра.

 

Убудаваць
The recommended iFrame size is 100% width and 750px height


САМЫЯ ЧЫТАЕМЫЯ


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам GOPA PACE.


Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных. © European Union,