Чым важны саміт Усходняга партнёрства: на шляху ад палітыкі да рэальнага ўздзеяння

Снежань 7, 2021

  • У чым важнасць саміту Усходняга партнёрства: ці мае гэта значэнне для людзей?
  • Якія прыярытэты ЕС на снежаньскім саміце? Якія мэты вызначаныя на бліжэйшыя гады?
  • Якія вынікі былі ў папярэдняга саміту? Ці дасягнула УП пастаўленых мэтаў?
  • Як гэтыя інвестыцыі на практыцы даходзяць да людзей?
Картка %1 з %2

У чым важнасць саміту Усходняга партнёрства: ці мае гэта значэнне для людзей?

Пачынаючы з 2009 года Усходняе партнёрства (УП) працуе над умацаваннем палітычных і эканамічных дачыненняў паміж Еўрапейскім саюзам, яго дзяржавамі-членамі і шасцю краінамі-партнёрамі з Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай

Саміты Усходняга партнёрства праводзяцца кожныя два гады. На іх збіраюцца кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў. Гэтым забяспечваецца палітычнае кіраванне партнёрствам, вызначаюцца прыярытэты супрацоўніцтва на бліжэйшыя гады.

Чаму гэта мае значэнне? Бо палітычныя прыярытэты палітыкі, вызначаныя на самітах Усходняга партнёрства, увасабляюцца ў падтрымку ЕС, у фінансаванне супрацоўніцтва ў такіх шырокіх сферах, як стварэнне працоўных месцаў, энергетыка, навакольнае асяроддзе і ахова здароўя, лічбавая інфраструктура, рэформы правасуддзя, транспартнае злучэнне і пашырэнне правоў і магчымасцяў моладзі.

Вынікі гэтых самітаў могуць мець рэальнае значэнне: яны могуць азначаць больш танныя авіябілеты або цана за роўмінг, магчымасці для вучобы і працы, гендарныя магчымасці і больш інклюзіўнае грамадства, больш чыстую ваду і доступ да вакцынаў супраць COVID, падтрымку інавацыяў або навыкаў для вырашэння эканамічных задач заўтрашняга дня.

Прынятыя рашэнні і кірункі дзейнасці, узгодненыя на 6-м саміце Усходняга партнёрства ў снежні 2021 года, будуць мець уплыў на ваша жыццё ў бліжэйшыя гады.

У любым выпадку, вы будзеце адчуваць змены, як ЕС працуе з нацыянальнымі і мясцовымі ўладамі для дасягнення мэтаў, узгодненых на саміце: розніца можа заключацца ў вашым рахунку за электраэнергію, зменшаным за кошт захадаў па павышэнні энергаэфектыўнасці; яна можа быць у форме вашай наступнай працы, створанай дзякуючы таму, што мясцовы бізнес змог пазычыць грошы і пашырыцца; або атрыманай дзякуючы навыкам, што вы набылі ў рамках новай вучэбнай праграмы; гэта можа быць у выглядзе аўтамабільных дарог і чыгункі, мадэрнізаваных пры падтрымцы ЕС, або лепшай якасці шырокапалоснага злучэння ў вашым рэгіёне, што мае станоўчы ўплыў на магчымасці вучыцца, весці бізнес або атрымліваць доступ да штодзённых анлайн-паслугаў.

Якія прыярытэты ЕС на снежаньскім саміце? Якія мэты вызначаныя на бліжэйшыя гады?

Снежаньскі саміт будзе прысвечаны падтрымцы пяці ключавых сфераў – эканоміка, кіраванне, навакольнае асяроддзе, лічбавае і інклюзіўнае грамадства.

Гэтыя прыярытэты абапіраюцца на мінулыя дасягненні Усходняга партнёрства, беручы пад увагу новыя выклікі і магчымасці, у прыватнасці пераход да зялёных і лічбавых тэхналогіяў, а таксама пытанні аднаўлення пасля пандэміі.

Аднаўленне, устойлівасць і рэформы з’яўляюцца краевугольнымі камянямі будучага парадку дня, які складаецца з наступных 10 галоўных мэтаў, якія павінны быць дасягнутыя да 2025 году:

  • Падтрымана 500 000 МСП
  • Усе высокапастаўленыя чыноўнікі дэкларуюць свае эканамічныя актывы, і гэтыя дэкларацыі падлягаюць праверцы
  • пабудавана або мадэрнізавана 3000 км прыярытэтных аўтамабільных дарог і чыгунак
  • 70000 індывідуальных магчымасцяў удзелу ў праграмах абмену для студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ, даследчыкаў, моладзі і моладзевых работнікаў
  • выяўленне і ліквідацыя гібрыдных пагрозаў; павышэнне кіберустойлівасці і барацьба з кіберзлачыннасцю
  • 250 000 хатніх гаспадарак скарачаюць спажыванне энергіі як мінімум на 20%
  • 3 мільёны чалавек атрымліваюць доступ да бяспечнага водазабеспячэння; якасць паветра кантралюецца і паляпшаецца ў 300 гарадах
  • 850 000 медыцынскіх работнікаў прайшлі вакцынацыю і карыстаюцца палепшанымі метадамі лячэння, абсталяваннем і ўмовамі працы
  • падтрымана 2500 мясцовых арганізацый грамадзянскай супольнасці, 120 незалежных сродкаў масавай інфармацыі і 2000 журналістаў
  • 80 % хатніх гаспадарак маюць недарагі доступ да высакахуткаснага інтэрнэту.

Акрамя таго, абапіраючыся на інвестыцыйна-эканамічны план у памеры 2,3 мільярды еўра, ЕС распрацаваў шэраг амбітных ініцыятываў для кожнай з краін-партнёраў, у рамках якіх канкрэтныя прыярытэтныя праекты даюць адчувальныя вынікі, што будуць мець значэнне для людзей і бізнесу на месцах. Гэтыя інвестыцыі будуць сканцэнтраваныя на транспартныя сувязі, падтрымку малога бізнесу, лічбавы пераход, інвестыцыі ў экалагічную і кліматычную ўстойлівасць (уключна з энергаэфектыўнасцю), узмацненне аховы здароўя і рэформы ў сферы адукацыі.

Якія вынікі былі ў папярэдняга саміту? Ці дасягнула УП пастаўленых мэтаў?

У 2017 годзе саміт Усходняга партнёрства акрэсліў “ 20 ключавых вынікаў да 2020 года год” у якасці амбітнага працоўнага плану рэформаў, закліканых прынесці адчувальныя выгады грамадзянам. Праз тры гады вынікі былі заўважнымі.

Напрыклад:

ЕС падтрымаў больш 185 000 малых прадпрыемстваў, такіх як украінскі вытворца артапедычных і медыцынскіх вырабаў, які змог інвеставаць у спецыялізаванае абсталяванне дзякуючы крэдыту ад EU4Business, нарасціць вытворчасць, стварыць новыя працоўныя месцы і адкрыць экспартныя рынкі ў Беларусі, Польшчы і Эстоніі. Падтрымка ЕС для МСП дапамагла стварыць або захаваць 1,65 мільёна працоўных месцаў па ўсім рэгіёне.

Больш за 60 мільёнаў еўра было выдзелена амаль 7250 МСП на чале з жанчынамі, і толькі ў 2018 годзе 290 жанчын-прадпрымальцаў прайшлі навучанне ў рамках ініцыятывы EU4Business, як, напрыклад, узначаленая жанчынамі Інжынерная тэхнічная група з Грузіі, прыбытак якой павялічыўся на 7,5% дзякуючы падтрымцы ад праграмы ЕС “Жанчыны ў бізнесе”.

Пры падтрымцы ЕС 187 мясцовых органаў улады абавязаліся скараціць выкіды CO2 на 20% да 2020 годзе, а 240 абавязаліся скараціць выкіды на 30% да 2030 годзе – напрыклад, малдаўскія гарады Окніца і Кантэмір, якія скарацілі спажыванне энергіі і выкіды за кошт разумнага энергаэфектыўнага вулічнага асвятлення.

Падтрымка ЕС паспрыяла развіццю сучаснай воднай палітыкі на ўзроўні рачных басейнаў, што ахопліваюць 500 000 км2 і закранаюць больш 30 мільёнаў чалавек па ўсім рэгіёне – напрыклад, забеспячэнне больш чыстай вады ў такіх месцах, як басейн возера Севан у Арменіі і Апшэронскі паўвостраў Азербайджану.

ЕС аказвае падтрымку маладым людзям – адбылося больш за 80000 , у тым ліку ў рамках праграмы Эразмус+. А Еўрапейская школа ў Тбілісі, якая дзейнічае з верасня 2018 года, дае магчымасць якаснай адукацыі для таленавітай моладзі з усіх шасці краін Усходняга партнёрства, такой, як Аліна з Баку, Ева з Харкава, Ліліт і Нане з Арменіі, Ніно і Лука з Грузіі, Адрыян з Малдовы і Аліна з Беларусі.

Гэта ўсяго толькі некалькі прыкладаў таго, як Усходняе партнёрства прынесла адчувальныя вынікі грамадзянам усяго рэгіёну паводле 20 ключавых вынікаў да 2020 года, прынятымі на саміце 2017 года.

Націсніце ніжэй, каб даведацца больш пра ўплыў падтрымкі ад ЕС у вашай краіне:

Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова, Украіна.

Як гэтыя інвестыцыі на практыцы даходзяць да людзей?

Падтрымка ЕС накіроўваецца праз сотні праектаў і праграм, пачынаючы ад буйных рэгіянальных ініцыятываў, такіх як EU4Business, EU4Youth або EU4Energy, да самых невялікіх мясцовых праектаў, што забяспечваюць наўпроставую падтрымку асобным людзям у аддаленых раёнах вашай краіны.

Гэтыя праекты рэалізуюцца на месцах разам з нацыянальнымі і мясцовымі органамі ўлады, з эканамічнымі партнёрамі, грамадзянскай супольнасцю і НДА для ажыццяўлення дзеянняў і рэформаў, узгодненых з нацыянальнымі ўрадамі.

ЕС таксама цесна супрацоўнічае з еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі, такімі як Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, а таксама з партнёрамі па развіцці з дзяржаваў-членаў ЕС у рамках падыходу Team Europe (Група Еўропы), тым самым павялічваючы ахоп і выніковае ўздзеянне сваёй падтрымкі.

Даведацца больш пра тое, як працуе падтрымка ЕС у ключавых сферах, пра змены, да якіх яна спрычыняецца, і пра магчымасці, якія адкрытыя для вас, можна дзякуючы нашай інтэрактыўнай даведцы:

Падтрымка жаночага прадпрымальніцтва

Як дапамагчы Вашаму бізнесу аднавіцца пасля COVID

Як бізнес можа атрымаць выгаду ад пераходу на большую экалагічнасць

Эразмус+

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства:

Фінансаванне навуковых даследаванняў і інавацый

Падтрымка ЕС у сферы аховы навакольнага асяроддзя

Што такое EU4Energy і якая тут можа быць дапамога

Націснуць тут, каб быць у курсе ўсіх магчымасцяў, прафінансаваных ЕС.

 

 

Убудаваць


Цікавіцеся апошнімі навінамі і магчымасцямі?

Гэты вэб-сайт адмініструецца фінансаванай праз ЕС Рэгіянальнай камунікацыйнай праграмай для Усходняга суседства ("УСХОДНЯЕ СУСЕДСТВА ЕС") на 2020-2024 гады. Праграма дапаўняе і падтрымлівае камунікацыйную працу Прадстаўніцтваў ЕС ва ўсходніх краінах-партнёрах і працуе пад кіраўніцтвам Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні і Службы знешніх дзеянняў ЕС. Праект рэалізуецца кансорцыумам пад кіраўніцтвам B&S Europe.

Інфармацыя на гэтым сайце кіруецца Заявай аб абмежаванні адказнасці і Абаронай персанальных дадзеных.
© Еўрапейскі Саюз,